З пачатку года ў правілы дарожнага руху ў Швецыі унесены шэраг змяненняў, якія тычацца і аўтатурыстаў.

 Сапраўдны шведскі лось, spotsweden.com

Сапраўдны шведскі лось, spotsweden.com

Цяпер кіроўцы абавязаныя паведамляць у паліцыю пра ўсе сутыкненні з жывёламі

— гаворка ідзе пра аленяў, ласёў, дзікоў, рысяў, ваўкоў, мядзведзяў ды іншых буйных насельнікаў лясоў, якіх у апошнія гады на дарогах Швецыі ўсё более.

Раней кіроўца быў абавязаны паведаміць у паліцыю толькі ў тым выпадку, калі жывёла загінула ці была цяжка паранена.

Прычына ўнясення зменаў у тым, што многія жывёлы, якія былі лёгка, на думку аўтамабіліста, параненыя, у рэчаіснасці былі асуджаныя на пакутлівую смерць.

Пасля паведамлення кіроўцы паляўнічыя будуць шукаць параненую жывёліну, каб спраўдзіць яе стан і па магчымасці дапамагчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?