Полацкі гарвыканкам і Полацкі дзяржаўны універсітэт выступілі з ідэяй усталяваць у горадзе помнік студэнту.

У бліжэйшы час мясцовыя ўлады збіраюцца аб’явіць мастацкі конкурс на найлепшы эскіз скульптуры.

Чакаецца, што новы помнік упрыгожыць Полацк ужо ўвосень. А каб скульптурнаму студэнту не было сумна,

у суседнім Наваполацку хочуць паставіць помнік студэнтцы.

Цягам гэтага года ў самым старажытным горадзе Беларусі таксама паставяць помнікі дойліду Іаану і ўрачыста адкрыюць ужо пабудаваны помнік героям 1812 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?