Па выніках таргоў на Беларускай валютна‑фондавай біржы даляр падаражэў на 10 рублёў. Курс даляра на выходныя складзе 2898 рублёў.

Тым часам еўра працягвае таннець, яго курс знізіўся на 10 рублёў, выйшаўшы пад планку 4 000 рублёў за адзінку еўрапейскай валюты, упершыню ад 31 ліпеня 2009 года.

На заўтра курс еўра устаноўлены на ўзроўні 3 960,70 рубля.

Суадносіны еўра/даляр — 1,3667.

***

З 1 студзеня 2010 года афіцыйны курс даляра ў Беларусі вырас на 1,36% (з 2 859 рублёў), з часу правядзення аднамомантнай дэвальвацыі (2 студзеня 2009 года - 2 650) на 9,36%, за год - з 6 лютага 2009 года - на 3,98% (быў год таму 2 787 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?