Паводле словаў дактароў, стан экс‑прэзідэнта Літвы Альгірдаса Бразаўскаса застаецца цяжкім.
Ён ляжыць у рэанімацыі клінікі ў Сантарышках. Як паведамлялася раней, сепсіс і выкліканы ім шок, а таксама парушэнне дзейнасці нырак вылечылі.
Пацыент праходзіць курс лячэння ад раку прастаты і выкліканых ім ускладненняў.
Хворы па‑ранейшаму мае патрэбу ў пастаянным наглядзе, таму ён і знаходзіцца ў рэанімацыі.





