Музей гісторыі горада Мінска плануецца арганізаваць у сталіцы ўжо ў першым квартале гэтага года, паведаміў начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Уладзімір Карачэўскі.

Музей мяркуецца размясціць у комплексе будынкаў па вуліцы Рэвалюцыйнай 6а, 8а, 10. Асноўнай задачай музея будзе праца над стварэннем экспазіцый і падрыхтоўка жа дакрыцця значных культурна-турыстычных музейных аб’ектаў: Мінскае замчышча, Лошыцкі прысядзібна-паркавы комплекс, частковая музеяфікацыя помніка архітэктуры XVII – XVIII ст. комплекса будынкаў №6, 8 па вуліцы Кірылы і Мяфодзія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?