У Мінску стала меней на адзін дом XIX ст. Увечары 6 лютага быў знесены будынак па вуліцы Рэвалюцыйная, 24‑а. Экскаватар патраціў на знішчэнне будынка тры гадзіны. Цяпер больш нічога не замінае будаўніцтву новага гандлёвага цэнтра з паркінгам.

Згодна з рашэннем Навукова‑метадычнай Рады пры Міністэрстве культуры разбор будынка павінен быў весціся ручным спосабам, што і рабілася да гэтага. Паралельна з разборкай вяліся даследчыя працы, каб потым аднавіць будынак у першасным выглядзе.

Першая спроба знішчыць гэты будынак адбылася 30 лістапада. Але ў той дзень экскаватар быў спынены Міністэрствам культуры, пасля таго як знёс 1/6 частку будынка. Былі падрыхтавала матэрыялы, для пракурорскай праверкі па факце нарушэнняў заканадаўства. Таварыства аховы помнікаў звярнулася ў пракуратуру Цэнтральнага раёна г. Мінска з просьбай прыцягнуць да крымінальнай адказнасці па ч.2 арт. 344 Крымінальнага кодэксу галоўнага інжынера «Мінскай спадчыны» Міхала Жыха і па арт. 428 дырэктара прадпрыемства Паўла Шыкунца.

Дом па вул. Рэвалюцыйная, 24‑а быщ пабудаваны з сярэдзіне XIX ст.Належыў Фогелям, Залкіндам і быў флігелем дома №24, тут былі гаспадарчыя і жылыя памяшканні. За сваю гісторыю ён шмат перабудоўваўся і страціў першапачатковы выгляд. Папярэднія даследаванні паказалі магчымы першасны выгляд, які не супадаў з праектамі перабудовы. З гістарычных артэфактаў былі знойдзены насценныя роспісы канца XIX пач.‑ XX стст., якія не былі даследаваны і былі страчаны падчас зносу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?