Высяленьне Саюзу пісьменьнікаў, якое плянавалася на чацьвер не адбылося. Судовыя выканаўцы, што прыйшлі ў Дом літаратара далі час да серады 30 жніўня.

Былая старшынька СПБ Вольга Іпатава прапанавала распачаць збор матэрыяльных сродкаў, каб уратаваць ня толькі будынак, але і беларускае слова.

Прапанову Іпатавай падтрымаў лідэр аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч, які прыехаў, каб падтрымаць пісьменьнікаў. Мілінкевіч запэўніў, што гатовы ўзяць на сябе выплату камунальных паслугаў Дому літаратара.

Запазычанасьць за арэнду будынку па Фрунзэ, 5 ад 2002-га году склала 55 млн руб., Вольга Іпатава мяркуе, што гэта не такія ўжо і вялікія грошы – каб іх немагчыма было сабраць усім сьветам. Літаратарка прыводзіла прыклад "Народнай волі", якая так здолела сплаціць немалыя штрафы.

А вось сёньняшні старшыня СПБ Алесь Пашкевіч стрымана аднёсься да ініцыятывы пачатку збору грошай, ён сказаў, што гэтае пытаньне будзе вырашаць Рада Саюзу, якая зьбярэцца 29 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?