У Екацярынбургу (Расія) супрацоўнікі міліцыі збілі, абрабавалі і практычна пакалечылі 62‑гадовага прафесара Уральскай кансерваторыі, заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі, дыпламанта Міжнароднага конкурсу памяці Горавіца Сяргея Белаглазава.

Цяпер музыка можа страціць прафесійную прыгоднасць з‑за пакалечаных рук.

Паводле Белаглазава, каля Паўднёвага аўтавакзала да яго падышоў міліцыянт і запатрабаваў дакументы, пасля чаго пачаў збіццё. «Пры гэтым ён казаў: «Ніякі Нургаліеў [міністр унутраных спраў Расіі] табе не дапаможа!» У працэсе збіцця ён пацікавіўся, хто я такі. Я сказаў, што прафесар кансерваторыі. Ён біў мяне, нецэнзурна лаючыся».

Белаглазаў адразу ж звярнуўся ў Чкалаўскі РУУС, дзе адмовіліся прыняць яго заяву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?