Меркаванні2323

Прэч ад палітыкі?

N.R.M. выклаў у інтэрнэт рэзкую песню «Палітыка-паралітыка». У ёй пяецца пра «змагароў», якія «сядзяць на пасадах» і якім з Захаду «грошай ліецца рака».

Гурт N.R.M. выклаў у інтэрнэт рэзкую песню «Палітыка-паралітыка». У ёй пяецца пра «змагароў», якія «сядзяць на пасадах» і якім з Захаду «грошай ліецца рака». У часткі прыхільнікаў гурту тэкст Вольскага, сугучны прапагандысцкім перадачам БТ, выкліча шок.

Але на тое і рокер, каб слухач не драмаў. Ён нічый, толькі гэта дае свабоду. У такую рэзкую форму ён упакаваў стратэгію, вартую абмеркавання. Творца пратэстуе супраць ператварэння шматколернага жыцця ў чорна-белае. Супраць таго, каб усё, што ў краіне адбываецца, разглядалася праз прызму барацьбы між рэжымам і яго апанентамі.

Праўда, ператвараць у «палітыку» культуру і спорт, паглыбляючы раскол у грамадстве, пачалі першыя зусім не «змагары», а той, з кім яны змагаюцца. Ад гэтай палітызацыі прайграе ўся краіна. Ва ўяўленні большай часткі насельніцтва сёння гаварыць па-беларуску публічна — палітычны акт. Аддаць дзіця ў беларускі клас — палітычны акт. Запісацца ў недзяржаўны Саюз пісьменнікаў — яшчэ які палітычны акт. Добра, што хоць «забароненай музыкі» ўжо няма.

У выніку людзі баяцца Беларушчыны, як баяцца чагосьці, праз удзел у чым можна страціць працу, маёмасць, свабоду. Гэтым, а не нейкай міфічнай нацыянальнай няспеласцю, абумоўленая сённяшняя культурная сітуацыя ў краіне.

Сам Вольскі знаходзіць выйсце, свядома ці не, у сваіх «адпачынковых» праектах. І за гэта яго так ганяць тыя, хто хоча бачыць у ім пафаснага выкрывальніка, кшталту Юрыя Шаўчука. А адпачынковыя праекты і народ, і начальства прымаюць без асцярогі. Бо што можа быць небяспечнага ў блазенскім настальжы па 60-х гадах? Або ў «Крамбамбулі»? А беларускамоўная прастора тым часам пашыраецца. Без гераізму і рамантыкі змагання. Ніякай палітыкі.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»25

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

«Да гэтага часу не веру, што выжыў». Расповед адзінага выжылага ў катастрофе самалёта Air India, які разбіўся ў Ахмедабадзе

Хлопца, які ў Лебедзевай бэсціў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска6

Лукашэнка запатрабаваў ад вайскоўцаў вынайсці цуд-машыну для барацьбы з дронамі9

Расіяне запусцілі ў Беларусі дзіўны месенджар — рэгістрацыя па нумары тэлефона, а вось выдаліцца можна толькі калі дазволяць34

Джон Кенэдзі і Роберт Кенэдзі згуляюць на клубным чэмпіянаце свету па футболе ў ЗША. Прычым у адной камандзе

Палавое выспяванне робіцца ўсё больш раннім, а псіхалагічная даросласць — позняй. І гэта праблема4

Дзіцячы цэнтр, які адмовіў дзяўчыне ў працаўладкаванні за беларускую мову, улады праверылі і знайшлі парушэнні2

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране11

«Гэты фэст не толькі для кайфу». Арганізатары фестывалю Tutaka расказалі пра сёлетнія планы і перспектывы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»25

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць