Прэм’ер‑міністр Расіі Уладзімір Пуцін надзяліў спецыялістаў па дзяржаўным лясным наглядзе правам насіць, захоўваць і прымяняць гумовыя палкі, слезацечны газ і кайданкі. Адпаведная пастанова была падпісана 3 лютага.
«Службовыя асобы пры выкананні ўскладзеных на іх абавязкаў па ажыццяўленні дзяржаўнага ляснога кантролю могуць прымяняць у якасці спецсродкаў: гумовыя палкі, слезацечны газ, кайданкі, сродкі прымусовага спынення транспарту», ‑‑ гаворыцца ў новых правілах. Акрамя гэтага, службовыя асобы пры выкананні названых абавязкаў могуць выкарыстоўваць службовых сабак.
Газ, кайданкі і сабак можна таксама прымяняць для затрымання асоб, «заспетых пры здзяйсненні злачынства, калі названыя асобы спрабуюць схавацца альбо маюцца дастатковыя падставы меркаваць, што яны маюць намер аказаць ўзброены супраціў».
0
0
0
0
0
0