У Беларусі ў кожнага другога вучэбнага аўтамабіля ў ходзе нядаўняй праверкі, якую праводзілі УП «Белтэхагляд» і ДАІ, выяўлены самыя розныя парушэнні. Пра гэта паведаміла прэс‑сакратар «Белтэхагляда» Алена Пракапеня.

Усяго было праверана больш за 4,3 тыс. транспартных сродкаў. Пры гэтым было ўстаноўлена, што больш за 670 з іх не прайшлі дзяржтэхагляд своечасова.

Па ўсіх парушэннях супрацоўнікамі ДАІ і транспартнай інспекцыі складзены адміністрацыйныя пратаколы. У цэлым праверка паказала, што даволі часта на вучэбных транспартных сродках адсутнічаюць адпаведныя апазнавальныя знакі. Таксама нярэдка паказанні спідометра не адпавядаюць дарожнаму лісту і зводнай ведамасці ўліку фактычнага расходу паліва. Парушаецца і расклад заняткаў.

У сувязі з тым, што многія праблемы аўташкол застаюцца пакуль нявырашанымі, УП «Белтэхагляд» збіраецца ўзмацніць кантроль якасці правядзення практычнага навучання ваджэнню ў гэтых арганізацыях. У прыватнасці, вясной 2010 года будуць праведзены новыя маштабныя праверкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?