Указам прэзыдэнта Беларусі № 516 ад 24 жніўня ўнесены зьмяненьні і дапаўненьні ў Палажэньне аб прысуджэньні навуковых ступеняў і прысваеньні кандыдацкіх званьняў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Да найбольш прынцыповых зьменаў адносяцца:
скасаваньне навучаньня ў форме суіскальніцтва для асобаў, што прэтэндуюць на кандыдацкую ступень,
здача кандыдацкіх іспытаў па дзьвюх дысцыплінах ў выпадку падрыхтоўкі дысэртацыі па дзьвюх спэцыяльнасьцях,
здача дадатковага іспыту па агульнаадукацыйнай ўжывальна да тэмы дысэртацыйнай працы дысцыпліне ў выпадку, калі вышэйшая адукацыя суіскальніка не адпавядае галіне навукі, па якой падрыхтавана дысэртацыя.
Уводзяцца таксама ўзгадненьне тэмы дысэртацыйнай работы з дзяржзаказчыкам пры падрыхтоўцы навуковых супрацоўнікаў за кошт рэспубліканскага бюджэту, магчымасьць уключэньня ў склад савету па абароне дысэртацыі па вузкіх спэцыяльнасьцях навукоўцаў іншых краін пры адсутнасьці іх у дадатковай колькасьці ў Рэспубліцы Беларусь; перадача электроннай копіі дысэртацыі ў 10-дзённы тэрмін пасьля яе абароны ў Нацыянальную бібліятэку.
Падпісаны ўказ дазваляе павысіць патрабаваньні да сусікальнікаў вучоныхз ступеняў і вучоных званьняў, што мае вялікае значэньне для аб’ектыўнай ацэнкм іх навуковага і прафэсійнага патэнцыялу, зазначаюць у прэс-службе прэзыдэнта