Заявіў на прэс‑канферэнцыі 10 лютага першы намеснік міністра жыллёва‑камунальнай гаспадаркі Беларусі Генадзь Ляпуноў.

«На сёння пытанне аб павелічэнні тарыфаў на паслугі ЖКГ намі актыўна прапрацоўваецца. Павышэнне тарыфаў будзе разглядацца пры знешніх умовах, гэта значыць пры павелічэнні кошту энергарэсурсаў, матэрыяльных затрат», — сказаў Ляпуноў.

Канчатковае рашэнне аб павышэнні тарыфаў будзе прымацца ўрадам пры ўзгадненні з прэзідэнтам, зазначыў намеснік міністра.

Разам з тым Ляпуноў паведаміў, што квартплата за студзень узрасла на 6—20 тыс. рублёў у залежнасці ад плошчы кватэры. Гэта звязана з марозным надвор’ем у студзені,

калі сярэдняя тэмпература была мінус 11,4°С, што пацягнула вялікі расход цеплавой энергіі.

Ляпуноў зазначыў, што насельніцтвам папаўняюцца 30% затрат на аказанне жыллёва‑камунальных паслуг. ЖКГ фінансуецца з трох крыніц: аплата насельніцтва, бюджэт і ўласныя сродкі прадпрыемстваў. Разам з тым, паводле слоў Ляпунова, у 2009 годзе на 4,4%, або 90 млрд. рублёў, удалося знізіць затраты арганізацый ЖКГ. «На гэтую суму, адпаведна, былі зніжаны бюджэтныя затраты і затраты з іншых крыніц», — зазначыў першы намеснік міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?