The Telegraph піша, што новы амерыканскі фільм жахаў «паранармальныя з’ява» («Paranormal Activity») выклікаў скандал у Італіі. Калі ў Брытаніі і ЗША на фільм наклалі ўзроставыя абмежаванні, то ў Італіі карціну можа ўбачыць любы ахвочы.

Адразу пасля італьянскай прэм’еры ў службу выратавання сталі паступаць званкі ад аматараў кіно, якія скардзіліся на працяглыя прыступы панікі. Паводле словаў медыкаў, самым цяжкім выпадкам стала шпіталізацыя 14‑гадовай дзяўчынкі ў стане паралічу.

Міністр Ла Руса заявіў, што нават рэкламны ролік фільма, які паказваюць па мясцовым тэлебачанні, «тэрарызуе тысячы дзяцей».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?