Падчас рэканструкцыі чыгуначнага вакзала ў Віцебску знішчылі ўнікальны комплекс вітражоў з выявамі гербаў абласных гарадоў. Цэнтрам кампазіцыі быў вітраж з гербам «Пагоня» і надпісам «Беларусь» на бел‑чырвона‑белым фоне.

Вітражы на віцебскім вакзале былі ўсталяваныя ў першыя гады незалежнасці Беларусі і даўно мулялі вочы чыноўнікам сваёй «ідэалагічнай нявытрыманасцю». Цяпер у будынак сярэдзіны XX стагоддзя ўсталёўваюцца таніраваныя люстэркавыя вокны, а вітражы, па словах начальніка вакзала, цытую: «выкінутыя ў металалом».

Не дэмантаванымі пакуль засталіся вітражы на фасадзе будынка, але хутка дабяруцца і да іх.

Парэшткі былой прыгажосці можна назіраць на будаўнічай пляцоўцы. Ніхто не падбаў пра асцярожны дэмантаж адной са славутасцяў Віцебска. Падобна на гэтую складаную аперацыю не знайшлося ні грошаў, ні жадання.

Нагадаем, што па патрабаванню Аляксандра Косінца, якое ён выказаў 3 снежня 2009 года на паседжанні штаба, тэрмін рэканструкцыі вакзала скарочаны на 10 месяцаў. Цяпер працы павінны прасці ў два этапы і скончыцца 1 ліпеня 2010 года, замест трох этапаў з заканчэннем працы ў красавіку 2011 года.

Таксама старшыня Віцебскага аблвыканкама загадаў аформіць у адзіным стылі Прывакзальную плошчу і прылеглую да яе частку вуліцы імя Кірава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?