Міністэрства культуры зрабіла прапановы па выкарыстаньні былых карпусоў Нацыянальнай бібліятэкі. Вырашаць лёс будынкаў, разьмешчаных у цэнтры Мінску, будзе Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта.

Чыноўнікі Мінкульту прапанавалі ў некаторых будынках разьмясьціць бібліятэку Савету міністраў, а астатнія аддаць пад дыпляматычныя прадстаўніцтвы. Прадстаўнікі Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта зазначылі, што Лукашэнка часткова зацьвердзіў прапановы Мінкульту, але распавесьці падрабязнасьці адмовіліся

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?