Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай школы» (ТБШ) з 2007 года сістэматычна праводзіць конкурс «Беларускі Настаўнік года».

Ужо ганаравана нямала настаўнікаў і кіраўнікоў школ, ліцэяў і гімназій, якія вядуць навучанне на беларускай мове. Пераможцамі яго становяцца не толькі выдатнікі адукацыі, прафесары, але і простыя педагогі cярэдніх адукацыйных, дашкольных і пазашкольных устаноў рэспублікі.

Сёлета абвяшчаецца чарговы конкурс. У ім могуць прыняць удзел педагогі усіх тыпаў адукацыйных і выхаваўчых устаноў (ад дашкольных да каледжаў), акрамя ВНУ, са стажам працы не менш трох гадоў. На кандыдата конкурса запаўняецца анкета (дадаецца) рэкамендуючай арганізацыі, установы, або самім педагогам і дасылаецца да 10.05.2010 на адзін з адрасоў: [email protected], або іншыя, якія можна атрымаць па даведачнаму тэлефону 8029‑7520821. Могуць дадавацца іншыя матэрыялы, што пацвярджаюць высокія вартасці кандыдата. Пры неабходнасці журы ТБШ можа наведаць установу канкурсанта.

Конкурс будзе асвятляцца ў прэсе і на старонцы ў інтэрнэце на сайце nastaunik.info

Задачы конкурса:

маральная падтрымка беларускамоўных педагогаў адукацыйных устаноў;
прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем роднамоўнага выкладання і выхавання ў базавых і сярэдніх школах, дашкольных і пазашкольных установах, ліцэях, гімназіях і каледжах;
фарміраванне грамадскай думкі аб прэстыжнасці навучання па‑беларуску;
аб’яднанне беларускамоўных педагогаў, спрыянне іх супрацоўніцтву, абмену досведам працы, арганізацыі супольных праектаў і інш.

Крытэрыі вызначэння пераможцаў конкурса:

выкладанне па‑беларуску дысцыпліны ці правядзенне выхаваўчай працы на роднай мове;
прафесіяналізм і наватарства, творчасць і навуковасць;
аўтарытэт сярод калег, бацькоўскай грамадскасці і навучэнцаў;
высокая грамадзянская пазіцыя.

Усе дастойныя кандыдаты будуць адзначаны дыпломамі ТБШ, асобна будуць ганараваны тры пераможцы‑лаўрэаты да летніх вакацый. Паўторна могуць прымаць удзел у конкурсе ўсе дыпламанты ТБШ, акрамя пераможцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?