У гэтыя выхадныя на Беларусь зноў абрынуцца снегапады, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

У суботу пад уплывам вільготных паветраных мас, якія паступаюць з поўдня Еўропы, і атмасферных франтоў ў многіх раёнах Беларусі пройдзе снег, месцамі завіруха. На дарогах захаваецца галалёдзіца. Падзьме парывісты ўсходні вецер. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 4—10 градусаў марозу. Днём яна будзе вагацца ад 0 градусаў на поўдні да мінус 6 градусаў на поўначы.

У нядзелю цыклон прынясе ў Беларусь снегапады, месцамі моцныя.

У Гомельскай вобласці магчымы галалёд. Пры паўночным ветры тэмпература паветра на працягу сутак складзе нуль — мінус 7 градусаў. У начныя гадзіны па Віцебскай вобласці яна панізіцца да 9 градусаў.

У пачатку наступнага тыдня снег паступова аслабее.

На дарогах месцамі чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ў ноч на панядзелак, 15 лютага, складзе 2—9 градусаў марозу. Днём будзе ад нуля да мінус 6 градусаў.

Да чацвярга, 18 лютага, будзе ўмерана марозна, месцамі магчымы невялікі снег. Начная тэмпература прагназуецца ад 4 да 11 градусаў марозу, пры праясненнях да мінус 14 градусаў. Днём будзе ад нуля да мінус 6 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?