Давід Кумарыташвілі, бацька загінулага ў пятніцу на трэніроўцы ў Уістлеры саначніка Надара Кумарыташвілі, расказаў у тэлефонным інтэрв’ю AP, што незадоўга да трагедыі яго сын выказваў сумненні наконт бяспекі алімпійскай трасы.

«Сын патэлефанаваў мне і сказаў, што траса вельмі небяспечная», — сказаў Кумарыташвілі.

Нагадаем, што спецыяльная камісія, якая расследавала прычыны смерці спартсмена, прыйшла да высновы, што яна стала вынікам памылкі грузінскага саначніка, а не дэфектаў трасы. Між тым у Грузіі заключэнне камісіі выклікала сумненні. Так, прэзідэнт краіны Міхаіл Саакашвілі заявіў, што не разумее,

чаму памылка ў праходжанні трасы павінна прыводзіць да смерці спартсмена.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?