Дэлегацыя Магiлёўскай рэгiянальнай каалiцыi грамадзка-палiтычных сiлаў выправiлася ў Менск прыняць 26 жніўня ўдзел у паседжаньнi штабу лiдара дэмакратычнай апазыцыi Аляксандра Мiлiнкевiча. Абмеркаваўшы склаўшуюся за апошнiя месяцы сытуацыю, магiлёуцы прызналi працу аб’яднанага штабу нездавальняючай. Гутарка не пайшла пра ультыматум, але магілёўскія дэмакраты хацелі пачуць канкрэтныя прапановы паступовых дзеяньняў у блiжэйшыя восеньскiя месяцы. У адваротным выпадку, па словах каардынатара магiлёўскай каалiцыi Аляксандра Сiлкова, аб’яднаныя рэгiянальныя структуры пачнуць выпрацоўваць сваю стратэгiю незалежна ад цэнтру.

Цiкава, што на сваiм кулюарным паседжаньнi адразу некалькi прадстаўнiкоў розных палiтычных партыяў упэўнена заявiлi, што цяпер адбываецца спроба выкiнуць Мiлiнкевiча з палiтычнага поля. Адзiнагалосна магiлеўскiя палiтыкi прыйшлi да высновы, што гэтага дапусьцiць нельга, таму „адзiнаму» кандыдату яны выкажуць падтрымку. Але ў той жа час магiлёўцы падкрэсьлiлі, што пачаўшы рыхтавацца да мясцовых выбараў яшчэ два месяцы таму, яны стварылi больш зразумелую i трывалую за цэнтральныя офiсы структуру.

Тыдзень таму рэгiянальная каалiцыя займела абласны статус. З прадстаўнiкамi раённых суполак падпiсваюцца дамовы аб супрацоўнiцтве. Такiм чынам, разьвiваюцца „гарызантальныя» сувязi, а дэмакратычных „вертыкаляў» магiлёўцы ствараць болей ня будуць. Па меркаваньнi Сiлкова, у гэтым i ёсьць сэнс дэмакратыi, да разуменьня якога мясцовыя актывiсты iшлi 12 гадоў. Сваё бачаньне далейшага разьвiцьця рэгiёну падпiсанты каалiцыi выкладуць Мiлiнкевiчу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?