Перапіс усіх зданяў правялі ў Ліберэцкім раёне Чэхіі. Высьветлілася, што населеныя пункты ў гэтым рэгіёне літаральна кішаць рознай брыдотай. Крэпасьць Ліпы ў горадзе Чэска-Ліпа заняў “Зьбіты пісар” — гістарычная асоба, знаёмая кожнаму мясцоваму жыхару.

Тут таксама зьяўляецца і знакамітая здань Эўропы – Белая Пані, якая заходзіць у замак, каб пагаманіць зь Пісарам.

Дух Рыцара з Вартэнбэрку вядомы сваім дзіўным узьдзеяньнем на электроніку, якая пры ягоным зьяўленьні перастае працаваць.

Ізэрскія горы вартуюць гномы, якіх можна пабачыць у рамках экспазыцыі ў Віле Рылда.

А ў руінах крэпасьці Фалькенбэрк сьцерагуць залаты запас чорныя сабакі з вогненнымі вачыма, якіх ня можа падмануць ніводзін турыст,

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?