Кіно77

Акупацыя. Але ў галовах

15 лютага ў мінскім кінатэатры «Піянер» прайшоў прагляд фільма Андрэя Кудзіненкі «Акупацыя. Містэрыі». Стужка знаходзілася пад забаронай у Беларусі шэсць гадоў.

15 лютага ў мінскім кінатэатры «Піянер» прайшоў прагляд фільма Андрэя Кудзіненкі «Акупацыя. Містэрыі». Стужка знаходзілася пад забаронай у Беларусі шэсць гадоў.

«Калі мы атабарыліся ў гэтым кінатэатры, то пачалі паказваць кіно новае, кіно, якое нідзе ў Мінску ды і ва ўсёй Беларусі нельга ўбачыць на вялікім экране», — сказаў перад пачаткам сеансу кінакрытык Антон Сідарэнка.

Але гэта пакуль не азначае вяртанне фільма ў шырокі пракат. Адзінкавы паказ адбыўся ў межах працы клуба «Формула кіно», якім кіруе сп. Сідарэнка. Дзякуючы яму ў зале прысутнічалі рэжысёр Андрэй Кудзіненка, акцёры Любоў Румянцава, Аляксандр Колбышаў.

Вялікай рэкламы стараліся не рабіць. Фільм прысутнічаў далёка не ва ўсіх інтэрнэт-афішах. Арганізіатары прагляду, відаць, перастахоўваліся. Але зала «Піянера» была поўнай. Моладзь і людзі старэйшага пакалення, студэнты і кіношнікі, прыхільнікі беларускага кіно і яго крытыкі. Усім аднолькава хацелася ўбачыць стужку на вялікім экране, хоць многія ўжо і паспелі яе паглядзець на кампутарах.

Пазбаўленне фільма ліцэнзіі на пракат не прывяло да забароны яго прагляду ў Інтэрнэце ці на пірацкіх дысках.

Смех і нават апладысменты ў гледачоў выклікалі расейскія субцітры, калі хтосьці з герояў прамаўляў па-беларуску. Бо назіралася несупадзенне перакладу з тым, што казаў персанаж.

«Мы вырашылі зрабіць беларускую брутальнай такой мовай, а расейскую —літаратурнай»,

— патлумачыў А. Кудзіненка.

Пасля сеансу адбылося абмеркаванне «Акупацыі. Містэрыі».

«Мы не будзем спыняцца на прычынах, па якіх фільм не быў паказаны ў Беларусі ў 2004 годзе. Я прапаную сканцэнтравацца на творчых пытаннях», — спрабаваў пазбегнуць непрыемнасцей Антон Сідарэнка. Але гэтае пытанне і пытанне фальшу ў дзяржаўнай кінаіндустрыі былі галоўнымі.

На рэжысёра ніхто не наязджаў. Выказваліся прычэпкі больш да той сітуацыі, да тых рамак, у якіх знаходзяцца стваральнікі стужкі. Хтосьці спрабаваў закрануць моўнае пытанне. «Гэта не толькі размаўляць па-беларуску і здымаць кіно па беларускіх аўтарах. Аляксандр Качан (аўтар сцэнару «Акупацыі. Містэрыі» — К.М.) таксама беларускі аўтар. Паглядзіце што вакол вас знаходзіцца. На якой мове размаўляюць», — апраўдваўся рэжысёр.

Андрэй Кудзіненка не выключыў магчымасці паказу фільма ў іншых гарадах краіны. «На шырокі пракат фільм не разлічаны. У нас і кінатэатраў мала. Але і іх пракат запоўнены амерыканскай прадукцыяй. Можна гэта зрабіць у якасці клубных паказаў, творчых сустрэч. Трэба падумаць».

Каментары7

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы8

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер Vadimati пасля вызвалення знайшоў працу на рынку

«З 1 кастрычніка ніхто працаваць не будзе». У Беларусі зачыняюцца прыватныя дамы састарэлых10

Пасля аварыі на вадаводзе ў Мінску пагоршала якасць вады

На літоўскай мяжы з'явіліся чэргі з легкавых аўто

Пашкоджаны вадавод у Мінску адрамантавалі. Але праблемы з якасцю вады пакуль застаюцца

Сёння той самы дзень, калі беларусам настойліва не рэкамендавалася хадзіць у лес4

Трамп анансаваў сустрэчу з Зяленскім у «Вежы Трампа»5

«Ваяваў я за Беларусь і веру ў яе шчаслівую будучыню». 100-годдзе святкуе прафесар-медык Іван Данілаў, сапраўдны ветэран13

Суд у Польшчы асудзіў беларуса на два гады за шпіянаж на карысць Расіі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы8

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Галоўнае
Усе навіны →