У Гомельскім раёне 15 лютага ў сваёй кватэры на канапе з пранікальным раненнем грудной клеткі злева, апёкам левай кісці ў вобласці вялікага пальца быў знойдзены труп 16‑гадовага школьніка.

Як паведамілі ў пракуратуры Гомельскага раёна, прычынай смерці падлетка стаў няшчасны выпадак.

Хлопчык спрабаваў сабраць баявы патрон, у выніку адбыўся стрэл, куля трапіла школьніку ў грудзі, ад чаго ён памёр на месцы.

Бацькоў у гэты момант дома не было. Вярнуўшыся з працы, яны выклікалі хуткую дапамогу і міліцыю, але сын быў ужо мёртвы.

З месца здарэння канфіскаваны рэшткі гільзы калібру 11 мм, патрон перфаратара са свердзелам, пласкагубцы, куля калібру 7,62 мм, парашок шэрага колеру, металічныя асновы бенгальскіх агнёў і навагодняя хлапушка ў разабраным стане.

Алена Германовіч, БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?