Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра замежных спраў Сяргеем Алейнікавым 16—23 лютага наведвае Кот‑д’Івуар, Тога і Малі,

паведамілі ў прэс‑службе МЗС.

У склад беларускай дэлегацыі ўваходзяць прадстаўнікі Міністэрства прамысловасці, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Нацыянальнай акадэміі навук, мінскіх аўтамабільнага і трактарнага заводаў.

У час візіту запланаваны сустрэчы членаў беларускай дэлегацыі з кіраўніцтвам міністэрстваў замежных спраў, фінансаў, сельскай гаспадаркі Кот‑д’Івуара, Тога і Малі. На іх будуць абмеркаваны перспектывы развіцця двухбаковых адносін, у тым ліку пытанні прасоўвання беларускай сельскагаспадарчай і аўтатрактарнай тэхнікі на новыя рынкі краін Афрыкі, а таксама рэалізацыі сумесных праектаў у галіне сельскай гаспадаркі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?