Перапынак будзе трываць цягам разгляду скаргі Юліі Цімашэнкі. На разгляд пазову прадугледжана два дні.

Вышэйшы адміністрацыйны суд Украіны (ВАСУ) прыняў да разгляду скаргу Юліі Цімашэнкі на вызначэнне вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Суд часткова задаволіў хадайніцтва Цімашэнка, прыпыніўшы дзеянне рашэнні ЦВК па вызначэнні вынікаў для забеспячэння пазову, гэта значыць, да заканчэння разгляду скаргі па сутнасці.

У вызначэнні ВАСУ, вынесеным суддзёй-дакладчыкам па справе Аляксандрам Нечытайлам, адзначаецца, што разгледзеўшы хадайніцтва Цімашэнка аб мерах па забеспячэнні пазову, суд вызначыў: «Прыпыніць дзеянне рашэння Цэнтральнай выбарчай камісіі па вызначэнні вынікаў паўторнага галасавання на выбарах прэзідэнта Украіны і абрання Януковіча В.Ф . прэзідэнтам Украіны, якое аформлена пратаколам ЦВК ад 14.02.2010г., да завяршэння разгляду дадзенай адміністрацыйнай справы».

У задавальненні астатніх патрабаванняў хадайніцтва Цімашэнка суд адмовіў, бо Януковіч «не з’яўляецца адказчыкам па справе, у сувязі з чым у суду няма прававых падстаў для забароны на здзяйсненне ім пэўных дзеянняў».

На разгляд пазову прадугледжана 2 дня. Хутчэй за ўсё, пасяджэнне будзе праходзіць у адкрытым рэжыме, з удзелам прэсы.

Нагадаем, што Цэнтральная выбарчая камісія Украіны афіцыйна абвясціла лідэра Партыі рэгіёнаў Віктара Януковіча пераможцам прэзідэнцкіх выбараў. Інаўгурацыя новаабранага прэзідэнта краіны мае адбыцца 25 лютага 2010 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?