Выйшаў з друку новы нумар літаратурнага часопісу «Дзеяслоў» (№ 4 (23), 2006).

У нумары: паэзія Генадзя Бураўкіна, які сёньня сьвяткуе 70-годзьдзе, Сяргея Законьнікава, аўтаркі «Нашай Нівы» Ганны Чакур, кіраўніка Інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алеся Ліпая.

Друкуюцца пачатак аповесьці Вольгі Іпатавай «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба» пра Трох Віленскіх Пакутнікаў, павешаных «за проста так» вялікім князем Альгердам; «Практыкаваньні» Сяргея Дубаўца, «Голем з Малой Мар’ямпольскай» Зьмітра Дзядзенкі.

У разьдзеле «Архівы. Эсэ. Мэмуары, Дзёньнікі»– працяг успамінаў Ніла Гілевіча, Дадаткі да «Доўгай дарогі дадому» Васіля Быкава.

У разьдзеле "гісторыя" ўвагі заслугоўвае нарыс Алега Латышонка зь Беластоку «Штурм Рэчыцы войскамі генэрала Станіслава Булак-Балаховіча ў лістападзе 1920 г.».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0