Расійскія СМІ «ўступілі» Украіну ў Мытны саюз
Цімашэнка прымусіла Януковіча апраўдвацца, але адказ атрымаўся двухсэнсоўны і выклікаў некалькі трактовак.
Прэм’ер-міністр Юлія Цімашэнка занепакоена, што, па яе інфармацыі, Віктар Януковіч ужо падпісаў дакументы аб ўступленні Украіны ў Мытны саюз. Як быццам бы, узамен Украіна магла атрымаць 20%-ую зніжку на газ.
Прадстаўнік Партыі рэгіёнаў Аляксандр Ефрэмаў адгукнуўся супярэчлівым каментаром: «Партыя рэгіёнаў не выключае магчымасці ўваходжання Украіны ў мытны саюз з Расіяй, Беларусью і Казахстанам. Трэба дэталёва разгледзіць гэты накірунак. Мы ніколі не займаемся дэмагогіяй».
Расійскія СМІ інтэрпрэтавалі ягоныя словы як рэальную магчымасць уступлення Украіны ў Мытны саюз. У прыватнасці, інфармармацыю апублікаваў расійскі «Камерсант».
ЯМ
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ