Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў 17 лютага на сустрэчы са студэнтамі Міжнароднага гуманітарна‑эканамічнага інстытута.

Паводле яго слоў, гэта дазволіць аблегчыць праблему з паркоўкай аўтатранспарту ў горадзе і паўплываць на сітуацыю з крадзяжамі з аўтамашын. Міністр зазначыў, што паколькі самі праекты «не высокаакупныя», цяпер гарадскія ўлады шукаюць інвестараў для іх рэалізацыі.

Куляшоў нагадаў, што ў Мінску зараз

зарэгістравана каля 650 тысяч адзінак транспарту,

разам з тым у сталіцы налічваецца толькі 250 гаражна‑будаўнічых кааператываў, «куды ўвесь транспарт паставіць немагчыма», і пяць паркінгаў.

Апошнім часам было абсталявана таксама больш як 200 пляцовак пры дарогах за кошт змяншэння вышыні бардзюрнага каменю.

Міністр паведаміў,

што летась у Беларусі было ўчынена каля 8 тысяч крадзяжоў з аўтатранспарту, які знаходзіўся ў дварах і на стаянках.

У Мінску больш за ўсё такіх злачынстваў учынялася ў Маскоўскім, Фрунзенскім, Заводскім і Першамайскім раёнах. Нядаўна была затрымана група мінчан, якія ўжо прызналіся ў 45 крадзяжах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?