У студзені найбольшае падзенне аб’ёмаў вытворчасці ў Беларусі адбылося ў аўтамабільнай (на 37,2% у параўнанні са студзенем 2009 года) і нафтаперапрацоўчай (на 31,5%) прамысловасці.

Такія звесткі публікуе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Падзенне аб’ёмаў вытворчасці адбылося ў машынабудаванні і металаапрацоўцы — на 10% у адносінах да студзеня 2009 года, а таксама ў паліўнай (на 25,4%), лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна‑папяровай (на 2%) прамысловасці.

У хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці вытворчасць за студзень павялічылася на 31,1%, у прамысловасці будматэрыялаў — на 9,5%, у харчовай — на 4%, лёгкай — на 5,1%.

Найбольшы прырост вытворчасці за першы месяц года зафіксаваны ў хімічнай прамысловасці (на 31,6%).

У цэлым па прамысловасці ў студзені аб’ём вытворчасці вырас на 2,5% у параўнанні са студзенем 2009 года і склаў 10 трлн. 440,5 млрд. рублёў.

Паводле прагнозу сацыяльна‑эканамічнага развіцця, па выніках 2010 года года аб’ём прамысловай прадукцыі павінен вырасці на 10—12%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?