16 лютага ў адной з барысаўскіх школ мусіла адбыцца сустрэча дзяцей з вядомым пісьменнікам і паэтам Уладзімірам Някляевым. У апошні момант яму было паведамлена аб закрыцці навучальнай установы на каранцін з-за грыпу. Пры гэтым заняткі ў школе праходзілі па звычайным раскладзе.
Як стала вядома, мерапрыемства было забаронена па ініцыятыве чыноўнікаў райвыканкаму. Уладзімір Някляеў пракаментаваў інцыдэнт.
— Не магу сказаць, што здзіўлены… Такія «інцыдэнты» адбываюцца не ўпершыню. Я гэта звязваю з супрацьстаяннем паміж «афіцыйным» Саюзам пісьменнікаў і літаратарамі з «альтэрнатыўнага» Саюза. «Афіцыйнаму» патрэбная такая «барацьба», каб паказаць, што яны штосьці робяць.
— Як вы думаеце, чаму такі страх перад вашай сустрэчай са школьнікамі?
— Такая у нас краіна, на жаль. Такая ідэалогія: усе хто не ў гэтай ідэалогіі — ворагі. Я — вораг, які можа сваімі прамовамі «разбэсьціць» неакрэплыя душы.
— Перажываеце, што сустрэча ў Барысаве не адбылася?
— Перажываю?.. Як думаеце, прыемна гэта? Зрэшты, я ўжо прывык і гатовы маральна да такога.
А вось як было дырэктару школы тэлефанаваць мне і казаць, што сустрэчы не будзе? Казаць, што школу раптам закрылі на каранцінз-за грыпу? Гэта ж якое прыніжэньне чалавек адчуваў… Што за краіна такая, калі трэба хлусіць, адчуваць прыніжэннез-за таго, што нехта за нас вырашае, што мае быць, а што забараніць!
Нагадаем, 13 лютага, сустрэча з Уладзімірам Някляевым паспяхова прайшла ў Жодзінскай





