З‑за страйку 22—25 лютага, пра якую абвясціў прафсаюз пілотаў Vereinigung Cockpit, кіраўніцтва авіякампаніі Lufthansa прагназуе напружаную сітуацыю ў нямецкіх аэрапортах.

У сувязі з гэтымі абставінамі пасажырам, якія ўжо забраніравалі білеты на рэйсы з 22 па 25 лютага, прапануецца бясплатна іх перабраніраваць у выпадку, калі яны захочуць змяніць свае планы. Калі білеты былі куплены да 18 лютага, новыя магчымыя даты палёту—да 31 сакавіка, пры гэтым захоўваюцца пункты вылету і прылёту.

Калі ж паездка ў іншыя даты па якіх‑небудзь прычынах немагчымая, пасажыры могуць ануляваць білеты без штрафных санкцый і дадатковых збораў.

Пасажырам, якія планавалі здзейсніць ўнутраны пералёт, Lufthansa рэкамендуе скарыстацца паслугамі чыгункі. Для гэтага яны павінны абмяняць электронны білет на ваўчар у аўтаматычных check‑in тэрміналах авіякампаніі. Таксама пасажыры могуць купіць чыгуначны білет па маршруце пералёту, а затым прад’явіць яго ў прадстаўніцтвах Lufthansa, каб вярнуць грошы за авіябілет.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?