Мінскі «Крышталь» папулярызуе афіцыйныя колеры з дапамогай сваёй прадукцыі.

На этыкетцы гарэлкі «Богатырская» ад «Мінск Крышталь» прадказальна змешчаная выява былінных багатыроў. А вось што прыцягвае ўвагу, дык гэта каляровая гама: асілкі на конях апранутыя ў чырвоныя і зялёныя строі, над галовамі ў іх гэтых жа колераў сцяг. Чырвона-зялёны колер прысутнічае ў загалоўнай літары назвы гарэлкі.

Гарэлку з аналагічнай назвай у Беларусі выпускаюць таксама ў Мазыры. Аднак на этыкетцы мазырскай гарэлкі няма ні багатыроў, ні афіцыйных колераў.

«Богатырская» ад «Мінск Крышталь».

«Богатырская» мазырская.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?