У міліцыю патэлефанаваў жыхар Ганцавіч і папрасіў даставіць яго дадому, і туды ж перагнаць яго машыну. Сам ён знаходзіўся ў гаражы, дзе выпіваў з сябрамі.

Міліцыянты прыехалі, але павезлі яго не дамоў, а ў ізалятар часовага ўтрымання.

Мужчына патлумачыў праваахоўнікам, што пра такую паслугу ён, нібыта, даведаўся з рэкламнага роліка, паказанага па тэлевізіі. Цяпер за знаходжанне ў ізалятары ганцаўчанін павінен заплаціць штраф.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?