Краіны еўразоны могуць выдаткаваць €20-25 мільярдаў на падтрымку Грэцыі. Такую інфармацыю распаўсюдзіў нямецкі штотыднёвік Spiegel са спасылкай на Міністэрства фінансаў Германіі.

Выданне адзначае, што

памер узносаў у фонд дапамогі Грэцыі можа быць прапарцыянальным капіталу, якім валодаюць краіны ў Еўрапейскім цэнтральным банку.

Грэцыя мае даўгі у €300 мільярдаў і бюджэтны дэфіцыт 12,7% ВУП. Еўракамісія ў цэлым адобрыла антыкрызісную праграму Грэцыі па скарачэнні выдаткаў, але запатрабавала дадатковых мер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?