У ноч на 22 лютага ў Гомелі выпала 11,5 мм ападкаў, у той час як дэкадная норма для гэтага перыяду складае 8 мм, паведамілі ў Аблгідрамеце.

За ноч у Гомелі зноў выраслі сумёты, якія паспелі крыху растаць падчас адлігі. Адзначаецца наліпанне мокрага снегу на правадах.

Таксама пабіты рэкорд для 22 лютага па колькасці ападкаў за перыяд пасля Вялікай Айчыннай вайны. Папярэдні самы высокі паказчык быў зафіксаваны ў 1997 годзе, калі выпала 5,4 мм ападкаў.

У Аблгідрамеце дадалі, што тэмпература цяперашняй дэкады чакаецца вышэйшай за норму на 2 градусы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?