Заўжды шчыра захапляўся арганізацыйнымі здольнасьцямі лідэра «БMA group» сп.Супрановіча, але апошнім часам давялося стаць сьведкам абставінаў, у якіх праявіліся душэўныя якасьці Віталя.

Напярэдадні Новага году ён заўважыў, што адзін зь бяздомных «пад’ездных» кацяняткаў, якія туляюца па панадворку шматкватэрніку, выглядае на жахліва хворага. Ён тут жа забраў гэную малую котачку да міжкватэрнага тамбуру на дзьве кватэры (да сябе ўзяць ня мог, мае свайго — таксама раней падабранага — гадавалага каточка). Суседзі па пад’езьдзе падтрымалі ініцыятыву Віталя. Потым былі паездкі да вэтэрынараў, штодзённыя ўколы (і гэта пры занятасьці сп.Супрановіча!). Цяперака котка здаровая — таму прысьпеў час іншаму чалавеку выявіць міласэрнасьць. Шукайма добрых гаспадароў для котачкі, якую вылекаваў Віталь, а таксама для браціка гэтай котачкі, які па-ранейшаму туляецца ў пад’езьдзе. Ахвотныя дапамагчы няхай зьвяртаюцца па наступных тэлефонах:

(017) 249-08-88, 249-08-93,

(029) 649-08-88, 400-68-82, 90-102-12.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?