23 лютага суддзя Першамайскага раёна Мінска Таццяна Равінская вынесла прысуд прадпрымальніку Андрэю Бандарэнку — 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.
Яго абвінавацілі ў крадзяжы 180 мільёнаў рублёў праз махлярства.
Нягледзячы на тое што адвакат Бандарэнкі Зміцер Лаеўскі ў судовых спрэчках запэўніваў, што віна ягонага падабароннага у крадзяжы 180 мільёнаў рублёў праз махлярства ніяк не даказаная, дзяржаўны абвінаваўца прасіў 7 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці.
7 гадоў Бандарэнку суд ужо даваў, але летась у снежні Мінскі гарадскі суд той прысуд адмяніў і адправіў справу на новы разгляд. І вось цяпер А.Бандарэнка асуджаны на 6 гадоў зняволення.
А. Бандарэнка быў сябрам Аб'яднанай грамадзянскай партыі, браў удзел у парламенцкіх выбарах 2008 года.





