За незаконны адстрэл трох зайцоў тры жыхары Гомеля прыгавораны да пазбаўлення волі на паўтара гады ўмоўна з адтэрміноўкай выканання прысуду на год. У іх канфіскаваны аўтамабіль «Фальксваген‑Пасат».

Такое рашэнне прыняў 22 лютага суд Гомельскага раёна.

Суд таксама абавязаў браканьераў кампенсаваць урон у памеры больш як мільён рублёў.

Як паведаміў начальнік Гомельскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Беларусі Вячаслаў Рогаль, тры жыхары Гомеля і Гомельскага раёна былі затрыманы 30 кастрычніка падчас сумеснага рэйду інспекцыі і егерскай службы Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

Браканьеры палявалі ў начны час на зайцоў каля вёскі Старыя Дзятлавічы Гомельскага раёна, выкарыстоўваючы незарэгістраваную зброю, аўтамабіль і асвятляльныя прыборы. Яны здабылі трох зайцоў, урон быў ацэнены ў 1 млн. 50 тыс. рублёў.

У дачыненні да браканьераў была распачата справа на падставе ч. 4 арт. 282 КК (незаконнае паляванне, якое ўчынена з выкарыстаннем механічнага наземнага, воднага або паветранага транспартнага сродку або якое мела вынікам нанясенне ўрону ў асабліва буйным памеры).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?