Тры афіцэры міліцыі — адзін падпалкоўнік і два маёры — затрыманыя паводле падазрэння ў выкраданні людзей і вымагальніцтве.

Яны патрабавалі ў грамадзян Беларусі два мільёны расійскіх рублёў за непрыцягненне да крымінальнай адказнасці, паведаміла расейская радыёстанцыя «Сіці‑ФМ».

Следчыя высветлілі, што некалькі дзён таму ў часе ператрусу ў адным з дамоў у Падольскім раёне Падмаскоўя былі знойдзеныя наркотыкі. Міліцыянты павезлі з сабой гаспадароў дома, якія прыехалі ў Расію з Беларусі, і пачалі патрабаваць у іх грошы.

Вымагальнікі былі затрыманыя з доказамі злачынства ў нядзелю, 21 лютага, каля гіпермаркета на 43‑м кіламетры МКАД. Заведзеная крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?