Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у цырымоніі інаўгурацыі новага прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, якая пройдзе ў Кіеве 25 лютага.
Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Украіны.
«Паводле нашай інфармацыі, прэзідэнт ваш будзе.
А 7.30 раніцы чакаецца яго прыбыццё»,
— сказаў прадстаўнік прэс‑службы ўкраінскага замежнапалітычнага ведамства.