Сербскі прэзідэнт Барыс Тадзіч і прэзідэнт Косава Фатмір Сэйду, могуць сустрэцца ўжо ў сакавіку. Тадзіч пацвердзіў, што Бялград не будзе больш пярэчыць удзелу Прышціны у міжнародных сустрэчах. Аднак толькі ў тым выпадку, калі тая будзе прадстаўлена не ўрадам косаўскіх албанцаў, а місіяй ААН у Косава.

Заяву сербскага прэзідэнта распаўсюдзіла радыё і тэлебачанне Сербіі пасля таго, як прышцінскія газета Ekspres са спасылкай на кіраўніка славенскага МЗС Самюэль Жбогар паведаміла аб падрыхтоўцы сустрэчы двух прэзідэнтаў.

Яна павінна адбыцца ў рамках саміта лідэраў краін Балканскага паўвострава і кіраўніцтва ЕС, які прызначаны на канец сакавіка ў Славеніі. Косава, як сцвярджаюць у Любляне, будзе прадстаўлена на саміце «ў належным фармаце».

Саміт павінен стаць першай за 18 гадоў сустрэчай, на якой будуць прысутнічаць усе лідэры рэгіёну. Мерапрыемства арганізуецца сумеснымі намаганнямі Славеніі і Харватыі пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі і Савета Еўропы.

Еўразвяз настойліва паказвае, што асновай збліжэння Бялграда і Брусэля павінна стаць нармалізацыя стасункаў Сербіі з яе былой правінцыяй. Апошні раз пра гэта 18 лютага заявіла кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Кэтрын Эштан.

Курс на больш хуткую еўраінтэграцыю Бялград ўзяў канчаткова пасля абрання Тадзіча прэзідэнтам у 2008 годзе. Перамовы аб членстве Сербіі ў ЕС пачаліся ў снежні мінулага года, калі Белград афіцыйна падаў заяўку аб уступленні ў рэгіянальны саюз. Брусэль тады ж пагадзіўся даць Сербіі антыкрызісны крэдыт у памеры € 50 млн, абяцаўшы аб намеры і далей падтрымліваць балканскую рэспубліку фінансава.

АП, паводле газета.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0