Справа па ч. 1 арт. 340 Крымінальнага кодэкса распачата па факце падманнага паведамлення аб мініраванні памяшкання казіно ў Мінску.

Як паведамілі ў праваахоўных органах, 25 лютага каля 21.15 невядомы патэлефанаваў па нумары 102 і заявіў, што ў казіно «Мінск Прынцэс атэль» на вуліцы Няміга закладзена выбуховая прылада.

Падчас агляду памяшкання ніякіх выбухованебяспечных прадметаў выяўлена не было.

Міліцыя адшуквае аўтара падманнага паведамлення аб мініраванні казіно.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?