З 27 лютага ў Беларусі рознічныя цэны на нафтапрадукты павышаюцца на 7%.

Адпаведнае рашэнне ўжо даведзенае канцэрнам «Белнафтахім» да аператараў АЗС.

У суботу літр бензіну А-76 (Н-80) будзе каштаваць 2080 рублёў (рост на 140 рублёў), бензіну АД-92 — 2700 рублёў (на 180 рублёў), бензіну АД-95 — 3050 рублёў (на 210 рублёў), дызпаліва — 2430 рублёў (на 160 рублёў).

Гэтао ўжо другое за год павышэнне цэнаў прынятае ў мэтах выканання беларускімі ўладамі свайго абавязальніцтва перад МВФ для кампенсацыяў бюджэтных стратаў у сувязі з новымі ўмовамі пастаўкі нафты ў 2010 годзе. Так, асноўная доля у 7% падвышэнні прыходзіцца на акцызы, якія планавалася падвысіць на 10%.

Аптовыя цэны на нафтапрадукты з 27 лютага павялічацца на 4%, што стане 3-м за год падвышэннем опту. У прыватнасці «Белнафтахім» падвысіў аптовыя кошты з 1 лютага на 3%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?