Як вядома, свой 75-гадовы юбілей Рыгор Барадулін сустрэў на бальнічнай койцы. Ён трапіў у рэанімацыю з запаленнем лёгкіх. Як Народнага паэта Беларусі, яго паклалі ў шпіталь Кіраўніцтва справаў прэзідэнта.
У дзень юбілею Барадуліну даставілі цэлыя пакункі тэлеграмаў і падарункаў. Не засталася ўбаку і галоўная доктарка прэзідэнцкай клінікі Ірына Абельская. Яна прэзентавала паэту 17 шыкоўных бардовых ружаў.
Са словаў дактароў, пацыент пачынае выходзіць на сваё. Чакаецца, што на наступным тыдні яго перавядуць з рэанімацыі ў тэрапеўтычнае аддзяленне.