Як паведамляе прэс‑служба кіраўніка дзяржавы, дакумент накіраваны на ўдасканаленне працэдур заставы маёмасці. У дэкрэце прадугледжваецца пашырэнне прымянення заставы (у тым ліку іпатэкі) з дапамогай давання ў заставу маёмасці, замацаванай за арганізацыяй на праве аператыўнага кіравання.

Уводзіцца норма аб пазасудовым парадку задавальнення патрабавання заставатрымальніка за кошт заложанай маёмасці на падставе пагаднення паміж заставадаўцам і заставатрымальнікам, якое можа быць заключана як пасля ўзнікнення падстаў для накладання спагнання на застаўленую маёмасць, так і да гэтага моманту.

Дакументам прадугледжваецца таксама магчымасць замены прадмета заставы любой рухомай маёмасцю па тых жа правілах, якія ўстаноўлены для заставы тавараў у абароце. Гэта дазволіць стабільна працуючым суб’ектам малога і сярэдняга бізнесу, якія не маюць нерухомай маёмасці, закладваць рухомую маёмасць. Пры гэтым за імі захоўваецца права карыстання гэтай маёмасцю і замены яе іншай маёмасцю такой жа вартасці.

Акрамя таго, змяняецца чарговасць задавальнення патрабаванняў крэдытораў пры ліквідацыі юрыдычнай асобы і спыненні дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка.

Увядзенне гэтых норм, як адзначае прэс‑служба прэзідэнта, будзе спрыяць актывізацыі гаспадарчай дзейнасці ў краіне, паслужыць лібералізацыі эканамічнага жыцця.

Дэкрэт набывае моц праз два месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?