Алега Сургана для адбыцця пакарання перавялі з СІЗА № 2 у Віцебску ў Глыбоцкую папраўчую калонію асаблівага рэжыму.
Нагадаем, Сурган асуджаны на 6 месяцаў арышту і выплату 2,5 мільёнаў беларускіх рублёў пацярпеламу міліцыянту Дудкевічу.

47-гадовага актывіста хадэцыі судзілі за напад на міліцыянта. Сургана і яго малодшага брата Тараса міліцыянты затрымалі на прыпынку грамадскага транспарту каля Віцебскага медычнага ўніверсітэту, дзе быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг. У міліцэйскім пратаколе было запісана, што ён не падпарадкоўваўся міліцыянтам, а аднаго з іх укусіў за палец.

Лідэры хрысціянскіх дэмакратаў лічаць Сургана палітвязнем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?