Паводле прагнозаў экспертаў, пры самым неспрыяльным развіцці сітуацыі вясновая паводка ў Беларусі можа закрануць 77 населеных пунктаў, у якіх жыве амаль 55 тыс. чалавек.

Пра гэта паведаміў міністр па надзвычайных сітуацыях Энвер Барыеў 3 сакавіка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, магчымай эвакуацыі будзе падлягаць прыблізна 3,9 тыс. чалавек, падтапленне верагодна больш чым на 1,9 тыс. падворкаў. Магчыма таксама падтапленне дзевяці ўчасткаў дарог.

Месцамі падтапленняў могуць стаць шэсць зон:

Палеская, Лоеўская, Добрушская, Слаўгарадская, Чавуская і Верхнядзвінская,

паведаміў Барыеў. Чакаецца, што максімальныя ўзроўні паводкі будуць перавышаць сярэднія шматгадовыя значэнні.

У Палескай зоне развіццё вясновай паводкі чакаецца прыблізна ў сярэдзіне сакавіка, у Верхнядзвінскай — у трэцяй дэкадзе сакавіка.

Кіраўнік МНС адзначыў, што акрамя паводкі гэтым годам існуе верагоднасць узнікнення праблем, звязаных з павышэннем узроўню вады ў сувязі з раставаннем снегу ў населеных пунктах. Гэта таксама можа прывесці да падтаплення падворкаў.

Як заявіў міністр, МНС гатова аператыўна рэагаваць на развіццё вясновых працэсаў паводкі. Па кожным рэгіёне падрыхтаваны план дзеянняў, распрацаваны з улікам самага неспрыяльнага развіцця сітуацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?