3 сакавіка на сайце ГУУС Мінгарвыканкама размешчаны адказы на пытанні аб забароне на распіванне алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва ў грамадскіх месцах.

Нагадаем, адказнасць за такія дзеянні ўстаноўлена папраўкамі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія набылі моц 23 лютага. За перш тыдзень іх прымянення ў дачыненні да правапарушальнікаў толькі ў Мінску былі складзены 354 пратаколы.

У ГУУС патлумачылі, што да грамадскіх месцаў адносяцца ўчасткі мясцовасці, будынкі, збудаванні, маршрутныя транспартныя сродкі, якія знаходзяцца ў межах населенага пункта, за выключэннем жылля і агароджаных участкаў мясцовасці, сумежных з жыллём грамадзян індывідуальнай забудовы, а таксама якія знаходзяцца па‑за межамі населенага пункта маршрутныя транспартныя сродкі, будынкі і збудаванні, прызначаныя для свабоднага (за плату) наведвання грамадзянамі.

Не адносіцца да грамадскіх месцаў балкон уласнай кватэры, а за распіванне піва на агульным балконе або балконе на некалькі кватэр могуць аштрафаваць.

Без боязі, як сцвярджаюць у сталічнай міліцыі, у грамадскіх месцах можна ўжываць безалкагольнае піва.

У ГУУС таксама папярэджваюць, што ў адпаведнасці з артыкулам 10.13 Працэсуальна‑выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях супрацоўнікі міліцыі маюць права праверыць рэчы грамадзяніна на прадмет знаходжання ў іх адкрытай бутэлькі спіртнога. Падставай для гэтага з’яўляецца »наяўнасць дастатковых падстаў меркаваць, што ў ходзе агляду могуць быць выяўлены сляды адміністрацыйнага правапарушэння, іншыя матэрыяльныя аб’екты, высветлены іншыя абставіны, якія маюць значэнне для справы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Адмовіцца ад такога агляду чалавек не мае права. У адваротным выпадку ў адпаведнасці з артыкулам 8.2 ПВКоАП супрацоўнік міліцыі будзе абавязаны даставіць яго ў орган унутраных спраў для вобыску.

Сталічная міліцыя нагадвае: на стадыён забаронена праносіць піва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?