Партал Onliner.by паведаміў, што

аператар мабільнай сувязі Life:) вырашыў удвая зменшыць колькасць сваіх эксклюзіўных дылераў. Замест 100 іх застанецца ўсяго 50.

Усім астатнім будуць прапанаваныя іншыя ўмовы супрацоўніцтва. Гэта значыцца, што

крамы будуць атрымліваць меншыя бонусныя выплаты за новыя падпісаныя кантракты.

Зразумела, што дылеры абурыліся раптоўнай зменай правілаў гульні. Цяпер Life:) разглядае магчымасць кампенсаваць ім частку арэнднай платы за палову сакавіка, каб дылеры паспелі праінфармаваць арэндадаўцаў і разарваць арэндныя кантракты.

Па інфармацыі Onliner.by,

life:) яшчэ не разлічыўся з прадаўцамі салонаў за снежань, студзень і люты.
Праўда, як паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па продажах Раман Васільеў, на гэтым тыдні запазычанасці будуць выплачаныя.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?