У вёсцы Івонцавічы на вуліцы Азёрнай (Вілейскі раён) у сераду, 3 сакавіка, гарэў жылы дом.

На пажары загінуў 37‑гадовы мужчына. Пажар здарыўся каля 13 гадзін. Па сведчанні відавочцаў, перад здарэннем мужчыну бачылі вельмі п’яным. Вядома таксама, што ў доме знаходзіўся яго брат, які паспеў выратавацца. Папярэдняя прычына пажару банальная — неасцярожнае курэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?